Венесуэльскую нафту вязуць у Беларусь ужо тры танкеры
Венесуэльскую нафту ў Беларусь па-ранейшаму будуць дастаўляць праз Адэскі марскі порт, а адтуль чыгуначным транспартам у Беларусь. Міністр транспарту і сувязі Ўкраіны Канстанцін Яфіменка паведаміў, што другая партыя нафты ў аб'ёме 240 тысяч тон павінна прыбыць у краіну 16 чэрвеня на трох танкерах.
Канстанцін Яфіменка: "Аб'ёмы будуць удакладняцца пастаянна, таму што беларускі бок задэклараваў 4 млн тон да канца года і план на 2011 год - 10 млн тон. Таму аб'ёмы, пакуль яны не выйдуць на рытмічныя пастаўкі, будуць пастаянна ўзгадняцца. Але ў нас калідор поўнасцю адладжаны, і беларусы нават падзякавалі чыгунцы, бо першы танкер быў дастаткова аператыўна перапраўлены ў Мазыр, першыя 80 тысяч тон".