Венесуэлу цікавяць акцыі МАЗа і БелАЗа

Венесуэла можа набыць частку пакетаў акцыяў МАЗа і БелАЗа. Пра гэта заявіў пасол гэтай краіны ў Беларусі Амерыка Дыас Нуньес, паведамляе БелаПАН. Зрэшты, на сёння няма канчатковага рашэння на гэты конт. Плануецца, што ўвосень Мінск наведае Уга Чавес і бакі пра нешта пэўнае дамовяцца. Кіраўнік дыпмісіі сказаў, што Венесуэла закупляе тысячы трактароў, грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў і камплектуючых да іх. Гэта дазваляе Беларусі падтрымаць сваю прамысловасць і захаваць працоўныя месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі