Вентспілс можа адмовіць Беларусі ў транзіце нафты з Венесуэлы?

Міжнародны канцэрн па гандлю нафтай і газам Vitol можа адмовіцца ад транзіту венесуэльскай нафты праз латвійскі порт Вентспілс у Беларусь дзеля захавання добрых адносінаў з Расіяй. Такое дапушчэнне выказаў мэр Вентспілса Айварс Лембергс
Як паведамляе Delfi, Лембергс адзначыў, што Вентспілскі порт зацікаўлены ў беларускай прапанове і найлепш падрыхтаваны да транспарціроўкі нафты, у адрозненне ад портаў іншых краін Балтыі. Аднак для перагрузкі венесуэльскіх нафтапрадуктаў Vitol трэба было атрымаць дазвол на дзейнасць, якая ўплывае на навакольнае асяроддзе. З-за гэтага танкер з Венесуэлы не прыбыў у Вентспілс яшчэ ў ліпені. 

Паводле Айварса Лембергса, нафту можна было б транспартаваць у Беларусь не па чыгунцы, а па трубапровадзе. Аднак кампанія LatRosTrans, якой належыць нафтаправод і якую кантралюе расійская "Транснефть", вельмі не хоча, каб Беларусь вырашыла свае праблемы з пастаўкамі нафты ў абыход Расіі. 

У Vitol галоўныя кліенты ў Расіі, і кампанія, паводле словаў Лембергса, не хоча сапсаваць адносіны з гэтай краінай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі