Вэрнэр Херцаг узначаліць журы Берлінскага кінафестывалю

У склад журы Берлінскага кінафестывалю 2010 –га года ўвайшлі італьянская сцэнарыстка і рэжысёр Франчэска Каменчыні, самалійскі пісьменнік Нурудзін Фара, нямецкая актрыса Карнэлія Фробес, іспанскі прадзюсер Хасэ Марыя Маралес, кітайская актрыса Ю Нань і амерыканка Рэнэ Зэльвегер. Раней паведамлялася, што старшынёй журы стане знакаміты нямецкі рэжысёр Вэрнэр Херцаг. Конкурс дэбютных фільмаў будзе судзіць журы з траіх чалавек: нямецкага рэжысёра Міхаэля Верховена, амерыканскага акцёра Бэна Фостэра і ганконскага кінапрадзюсера Лорна Ці.

Журы прэміі міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International склалі нямецкая актрыса Барбара Зукова, рэжысёр-дакументаліст Пагоніс Паганакіс і дырэктар брытанскай Amnesty International па сувязях з творчымі арганізацыямі Хлоя Бэйрд-Мюрэй.

Нагадаем, 60-ты Берлінскі кінафестываль пройдзе з 11 па 21 лютага. Яго адкрые фільм "Apart Together" кітайскага рэжысёра Ванга Куанана, а закрые - японскі фільм "About Her Brother" рэжысёра Ёджы Ямада. У праграму ўключаны фільм Рамана Паланскага "Безіменны пісьменнік" і расійская карціна "Як я правёў гэта лета" рэжысёра Аляксея Папагрэбскага.

Фота: www.wireimage.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі