Вершнікаў і коней з Беларусі дапусцяць да міжнародных турніраў
![Верхавыя спаборніцтвы, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/koni-2011.jpg.webp?itok=ekHjXSsH)
Верхавыя спаборніцтвы, ілюстрацыйнае фота / FEI
Міжнародная федэрацыя коннага спорту (FEI) вырашыла дапусціць беларускіх і расійскіх вершнікаў і коней да міжнародных стартаў у нейтральным статусе. Такое рашэнне было прынятае на выканкаме FEI.
"Умовы і тэрміны рэалізацыі гэтага рашэння будуць прапанаваныя на зацвярджэнне выканкаму FEI падчас тэлеканферэнцыі ў снежні 2023 года", — гаворыцца ў рашэнні.
Санкцыі супраць спартоўцаў Беларусі і Расіі былі ўведзеныя ў сакавіку 2022 года ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны. Сёлета ў красавіку FEI працягнула санкцыі, нягледзячы на рэкамендацыі МАК дапусціць спартоўцаў у нейтральным статусе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.