"Вертыкальшчыкі" з Віцебску і Шклова ачолілі Палату прадстаўнікоў
Старшыня Шклоўскага райвыканкама Валерый Іваноў абраны на пасаду намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання. За яго кандыдатуру прагаласавалі 105 дэпутатаў, супраць - чатыры. Нагадаем, што спікерам сёння быў абраны старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімір Андрэйчанка. Абодва не мелі канкурэнтаў. Такім чынам, Палату прадстаўнікоў ачолілі "вертыкальшчыкі" з рэгіёнаў.
Выступаючы перад дэпутатамі, Валерый Іваноў (на здымку) сказаў, што парламент чакае "цяжкі дыялог з ЕС і ўсёй заходняй супольнасцю". Таксама ён параўнаў дэпутацкі корпус з Беларуссю ў мініяцюры, "што адлюстроўвае інтэлектуальны партрэт краіны ў палітычным ракурсе".