Веслярам абяцаюць падараваць па кілаграму золата

Пра гэта прадпрымальнік і кіраўнік федэрацыі акадэмічнага веславання Аляксандр Машэнскі паведаміў у інтэрв'ю газеце "Прессбол".

Машэнскі адзначыў, што чакае ад беларускіх весляроў залатых узнагародаў на Алімпіядзе. "Гэта моладзь мы можам павезці на абкатку, а дасведчаныя атлеты павінны ехаць па медалі", — заявіў ён.

Акрамя дзяржаўных прэмій бізнэсовец паабяцаў пераможцам і ўзнагароду ад сябе — кілаграм золата кожнаму.

Нагадаем, што Машэнскаму належаць такія кампаніі, як "Санта Брэмар", "Санта Імпэкс Брэст", "Савушкін прадукт" і інш.

На фота tomin.by — Аляксандр Машэнскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі