Ветэранаў зрабілі даўжнікамі
РУП "Віцебскэнерга" не патлумачыла спажыўцам сістэму ільгот, зацверджаную яшчэ год таму. І сотні сем'яў аказаліся вінныя дзяржаве вялікія грошы.
З пачатку студзеня ў розныя дзяржаўныя інстанцыі пачалі тэлефанаваць і напісалі скаргі сем’і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Кантралёры "Энергазбыту", якія напрыканцы снежня правяралі рэгулярнасць платы за электрычнасць, зафіксавалі вялікія запазычанасці ў сем’ях ільготнікаў: аказваецца, цягам усяго году ім няправільна падлічвалі каэфіцыент аплаты.
Старшыня абласнога савету ветэранаў Генадзь Герасімовіч звярнуўся па тлумачэнні ў РУП "Віцебскэнерга". І атрымаў адказ: тамтэйшыя супрацоўнікі больш як год вывучалі змены ў законе пра ільготы, але да практычнага ўвасаблення так і не дайшлі – не паведамілі пра гэта службам, якія займаюцца разлікамі з насельніцтвам. Тым часам, яшчэ з 17 снежня 2007 г. ільготы па аплаце не распаўсюджваліся на членаў сем'яў ветэранаў, і самі ўдзельнікі мінулай вайны мелі зніжкі толькі на 60 кілават штомесяц.
Даўгі атрымаліся шматтысячныя, сплаціць якія адзінокім пенсіянерам за адзін раз проста не пад сілу. Іхным дзецям і ўнукам таксама будзе няпроста разлічыцца за чужыя недапрацоўкі. Зрэшты, прызнаць іх РУП "Віцебскэнерга" прызнала, але высноваў не зрабіла, бо ў адказе на запыт напісана наступнае: "На жаль, да цяперашняга часу змены ў праграмнае забеспячэнне банкаў і пошты ня ўнесеныя", так што льготнікі зноў маюць праблемы з разлікамі – і за гэты год, і за мінулы, калі захочуць аддаць даўгі па аплаце.
Энергетыкі кажуць, што гатовыя пайсці на саступкі тым, каго яны, па сутнасці, падманулі – дазволілі сплочваць запазычанасць у растэрміноўку на 12 месяцаў і нават адкрылі "гарачую лінію" для кансультацый па разліках па тэлефоне. Праўда, жыхары Віцебшчыны пра гэта таксама ня ведаюць: тлумачальныя артыкулы для мясцовых СМІ, якія РУП "Віцебскэнерга" падрыхтавала ў адказ на шматлікія скаргі, так дагэтуль і не надрукаваныя.
Людзей па-ранейшаму робяць даўжнікамі супраць іхнае волі.
Бюлетэнь Онлайн