Ветэраны-міліцыянты падаравалі хакеісту Алегу Антоненку наган

Пісталет падаравалі Алегу Антоненку, нападаючаму зборнай Беларусі па хакеі і падмаскоўнага хакейнага клуба МВД.

У свой час менавіта беларус закінуў рашаючую шайбу, якая вывела яго клуб у расійскую суперлігу. Зараз Антоненка ў ліку лепшых снайпероаў Расіі.

Каб неяк аддзякаваць беларускаму хакеісту за выдатную гульню ветэраны-міліцыянты вырашылі падараваць яму зброю.

Спачатку меркавалі, што ён будзе страляць гумавымі кулямі. Аднак з-за нейкіх фармальнасцяў, звязаных з грамадзянствам альбо прапіскай хакеіста, давялося падараваць зброю, якая страляе шумавымі набоямі.

Выглядае пісталет як наган узору 1904 года.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі