Вэйланд растлумачыў знікненне Velvet Revolver
Экс-вакаліст Velvet Revolver Скот Вэйланд нарэшце агучыў прычыны заўчаснага развалу гурта. Паводле меркавання музыкі, каманду знішчыла “дробязная зайздрасць” і –
жонкі рокераў, якія лезлі ва ўсе справы. Вэйланд, які зараз гастралюе з
адроджанымі Stone Temple Pilots, прызнаўся, што на момант стварэння
Velvet Revolver удзельнікі каманды адчувалі сябе “сапраўднай бандай”,
але гэтае адчуванне вельмі хутка знікла.
“На самым пачатку атмасфера ў гурце была выдатнай, - распавёў музыка ў інтэрв'ю часопісу Details. – Мы ўсе добра ведалі адзін аднаго. Я і да гэтага меў добрыя адносіны з Дафам Макагенам і Мэтам Сорумам, але са Слэшам быў не моцна знаёмы, бо ён не самы актыўны тусоўшчык. Але паступова ў кожнага пачалі з'яўляцца зорныя замашкі. З'явіліся нейкія дробязныя крыўды, неабгрунтаваная рэўнасць і зайздрасць. Потым у бізнес сунуліся жонкі – а жанчынам толькі дай паруліць! На гэтым усё і скончылася”.
Нагадаем, што Вэйланд абвясціў пра сыход з Velvet Revolver у красавіку 2008-га. Слэш і кампанія спадзяваліся знайсці яму хуткую замену – але праслухоўванні кандыдатаў нічым не скончыліся. І праект да гэтага часу застаецца без вакаліста.
Фота: classicrockmagazine.com