В.Ганчарэнка: Нічыя з "Ювентусам" - добра, але будзем імкнуцца да перамогі
Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, што нічыя з "Ювентусам" будзе "нармальным вынікам". Але беларуская каманда будзе імкнуцца да перамогі. Нагадаем, матч Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і турынскім "Ювентусам" пройдзе ў аўторак на мінскім стадыёне "Дынама", пачатак у 21.45.
Як адзначае "Наша ніва", на заўтрашні вечар сіноптыкі абяцаюць адсутнасць дажджу. Тэмпература ўвечары недзе 8-10 градусаў цяпла.
Як адзначае "Наша ніва", на заўтрашні вечар сіноптыкі абяцаюць адсутнасць дажджу. Тэмпература ўвечары недзе 8-10 градусаў цяпла.