Віцэ-прэм’ер Кабякоў сустрэнецца з кіраўніцтвам МВФ
Намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў бярэ ўдзел у штогадовым паседжанні Рады кіраўнікоў Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду ў Вашынгтоне. Пра гэта 7 кастрычніка паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных. Савіных: "Беларуская дэлегацыя правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам МВФ па пытаннях абмену меркаваннямі пра эканамічнае развіццё Беларусі і перспектывах далейшага супрацоўніцтва з фондам з улікам паспяховага завяршэння праграмы стэнд-бай".
Беларуская дэлегацыя таксама плануе абмеркаваць перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння з МВФ.
Беларуская дэлегацыя таксама плануе абмеркаваць перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння з МВФ.