Віцэ-прэм'ер РФ: Запарожская АЭС будзе працаваць на Расію

Віцэ-прэм'ер РФ: Запарожская АЭС будзе працаваць на Расію

Запарожская атамная электрастанцыя будзе працаваць на Расію, але зможа пастаўляць электраэнергію і ва Украіну пры ўмове аплаты. З такой заявай выступіў віцэ-прэм'ер Расіі Марат Хуснулін, піша "Новая газета".

Расійскі чыноўнік заявіў, што АЭС будзе канкурэнтаздольная, бо атамная энергія — адзін з самых танных відаў, таму прадаць яе будзе нескладана. 

Пры гэтым кіраўніцтва Расіі пастаянна заяўляе, быццам не збіраецца заваёўваць Украіну.

Раней паведамлялася, што расійскія войскі вывозяць з захопленых раёнаў Украіны збожжа. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі