Віцэ-спікер Дзярждумы РФ: Беларусь спажывае зашмат газу

Беларусі неабходна аптымізаваць сваю эканоміку, зрабіць яе менш энергаёмістай. Тады газавых канфліктаў з Расіяй будзе значна менш, ці іх не будзе наогул, заявіў віцэ-спікер Дзяржаўнай думы РФ Валер Язеў. "Зараз Беларусь, якая ў савецкія гады была зборачным цэхам СССР, спажывае, каля 20 мільяпдаў кубаметраў газу ў год. Для нармалёвай эканомікі гэта зашмат", — цытуе Язева сайт Накануне.RU.

"Для параўнання скажу, што ў Расіі 20 мільярдаў кубаметраў газу ў год спажывае Свярдлоўская вобласць — рэгіён, дзе засяроджаная металургічная, нафтахімічная, газахімічная і іншыя галіны прамысловасці. Але ў Свярдлоўскай вобласці за сто кубаметраў плацяць 80 долараў, а ў Беларусі амаль 200", — дадаў чыноўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі