Віцебчукі працягнуць барацьбу за аднаўленне вітражоў з "Пагоняй"
Транспартная міліцыя не пабачыла крыміналу ў знішчэнні мастацкіх вітражоў на Віцебскім чыгуначным вакзале. Такі адказ прыйшоў актывісту Партыі БНФ Канстанціну Смолікаву, які прасіў пачаць крымінальную справу з нагоды знішчаных вітражоў. Міліцыянты правялі адмысловае расследаванне і высветлілі, што вітражы не былі ўключаныя ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. З гэтага яны зрабілі выснову, што мастацкай каштоўнасці творы не мелі.
Аднак спадар Смолікаў кажа, што віцебскія актывісты працягнуць барацьбу за аднаўленне вітражоў. Пагатоў, што іх чарцяжы ў аўтара захаваліся:
Смолікаў: І мы плануем зрабіць такую заяву, каб чыгунка вырабіла такія вітражы. І можа быц, хаця б не ўсе, але хаця б адзін паспрабавала ўсталяваць на новых рамах.
Акрамя таго, плануецца зладзіць грамадскую кампанію, каб віцебчукі дасылалі ў мясцовае аддзяленне чыгункі просьбы аднавіць вітражы. Арганізатарамі яе, найхутчэй, выступіць мясцовая філія Партыі БНФ і зацікаўленыя гараджане.
Нагадаем, вітражы былі створаныя на пачатку 90-х гадоў. Комплекс складаўся з сямі малюнкаў. У цэнтральным акне была выява нацыянальнага беларускага герба "Пагоня", у вокнах паабапал - малюнкі гербаў шасці абласных гарадоў Беларусі.
Вітражы былі знішчаныя напрыканцы 2009 года падчас чарговай рэканструкцыі вакзала.