Віцебшчына на першым месцы па колькасці забойстваў і самазабойстваў
У 2009 годзе індэкс смяротнасці (то бок, колькасць памерлых на 100 000 тысяч насельніцтва) ад забойстваў у Віцебскай вобласці склаў 13,8 для мужчынаў і 6 для жанчынаў, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. На другім месцы Мінская вобласць: 11,2 забойства для мужчынаў, але 6,6 — для жанчынаў. Найбольш высокія паказнікі такой смяротнасці ў сельскай мясцовасці — на кожныя 100 000 вяскоўцаў 23,2 мужчынаў і 10,7 мужчынаў гінуць ад рук забойцаў. Сярод гарадскога насельніцтва індэкс забойстваў роўны 10,2 і 4,3 для мужчынаў і жанчынаў адпаведна.
Па самазабойствах паказнікі яшчэ больш страшныя — са 100 000 жыхароў Віцебшчыны 69,6 мужчынаў і 17,5 жанчынаў самастойна зводзяць рахункі з жыццём.
Па самазабойствах паказнікі яшчэ больш страшныя — са 100 000 жыхароў Віцебшчыны 69,6 мужчынаў і 17,5 жанчынаў самастойна зводзяць рахункі з жыццём.