Віцебскаму прадпрымальніку Сяргею Парсюкевічу выставілі абвінавачанне
Абвінавачанне выставілі віцебскаму прадпрымальніку Сяргею Парсюкевічу — “гвалт альбо пагроза гвалту адносна супрацоўніка міліцыі”. Максімальнае пакаранне, якое пагражае яму, — да 6 гадоў пазбаўлення
волі. Паводле словаў адваката Веры Страмкоўскай, Парсюкевіч сваёй віны
па-ранейшаму не прызнае, ён заяўляе, што гэта яго збілі, а не ён”.
Нагадаем, Сяргей Парсюкевіч адбыў у мінскай турме на Акрэсціна адміністрацыйны арышт за ўдзел у студзеньскім мітынгу прадпрымальнікаў. Пасля выхаду на волю прадпрымальнік распавёў, што ў турме яго жорстка збілі. “Мяне маглі забіць, калі б я не паклікаў на дапамогу”, - заявіў Парсюкевіч.
На пачатку сакавіка актывіста арыштавалі паводле падазрэння ў нападзе на міліцыянта. “Справу могуць сфабрыкаваць, каб апраўдаць свае беззаконні”, - казаў перад арыштам Сяргей Парсюкевіч.
Радыё Свабода