Віцебскі гурт "Вакзал" дасць два канцэрты ў Франкфурце-на-Одэры

13 і 14 чэрвеня рок-гурт "Вакзал" з Віцебску выступіць у нямецкім горадзе-пабраціме абласнога цэнтра — Франкфурце-на-Одэры. Пра гэта паведамляе нямецкае аб'яднанне Aktionskreis Witebsk, якое выступіла арганізатарам канцэрту. 13 чэрвеня перад канцэртам адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі амбасады Беларусі ў Нямеччыне. Беларускія дыпламаты распавядуць нямецкай публіцы пра палітычную, эканамічную сітуацыю ў Беларусі, меры па абароне навакольнага асяроддзя, умовы гуманітарнай дапамогі, адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі