Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч арыштаваны на 15 сутак
Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 10 студзеня ў Мінску. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні грамадскага аб’яднання "Перспектыва" Анатоль Шапавалаў.
Паводле яго слоў, разгляд справы Парсюкевіча адбыўся 14 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Нагадаем, 13 студзеня актывіст прадпрымальніцкага руху быў выкліканы ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска, дзе яго затрымалі па адміністрацыйным абвінавачанні — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Вечарам яго этапавалі ў Мінск, дзе сёння прайшоў суд.
БелаПАН