Віцебскі студэнт хаваў экстазі ў хмызняку
Партыю наркотыкаў агульным коштам 2500 долараў адшукалі віцебскія міліцыянты ў парку ля ветэрынарнай акадэміі. Гэта былі таблеткі “экстазі”, закапаныя ў хмызняку. Схованка належала студэнту гэтай навучальнай установы. Будучага ветэрынара затрымалі. За захоўванне наркотыкаў ён можа атрымаць пакаранне да трох год пазбаўлення волі.
Выявілася, што “экстазі” пастаўлялася ў Беларусь з Расіі. Праваахоўныя органы высвятляюць, збіраўся хлопец гандляваць наркотыкамі альбо набыў іх для ўласнай патрэбы.
Выявілася, што “экстазі” пастаўлялася ў Беларусь з Расіі. Праваахоўныя органы высвятляюць, збіраўся хлопец гандляваць наркотыкамі альбо набыў іх для ўласнай патрэбы.