Віцебскіх міліцыянтаў чакае вялікае перасяленне

На загад старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца ўсе тры міліцэйскія райаддзелы гораду пераселяцца ў новыя сучасныя будынкі, паведамляе Радыё Свабода. На сайце Віцебскага гарвыканкаму ўжо размясцілі абвестку пра пошук інвестараў, якія згодныя дапамагчы новаму будаўніцтву, ці адрэстаўраваць вызваленыя старыя памяшканні пад іншыя аб’екты.

Міліцыя Кастрычніцкага раёна месціцца ў гістарычным цэнтры Віцебску па вуліцы Суворава. У перспектыве тут могуць размясціць кавярню ці нешта падобнае. У будынках Чыгуначнага і Першамайскага райаддзелаў, паводле ідэі Аляксандра Косінца, таксама будуць прадпрыемствы паслугаў, цырульні, фотасалоны і нават выставачныя залі. Хоць гэта і вымагае грунтоўнай перабудовы “рэжымных” устаноў.

Неўзабаве мае справіць улазіны і Віцебскае абласное ўпраўленне КДБ: новы сучасны будынак для гэтай установы ўжо ўзводзіцца ў раёне вуліцы Калініна. Будынаку па вуліцы Савецкай, дзе ўстанова месцілася раней, будзе створаны музей краязнаўчага кірунку. Дарэчы, гэта былы губернатарскі палацы, помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі