Віцебскія дэсантнікі адпрацоўвалі "баявыя дзеянні ў гарадскіх умовах"
Дэсантнікі падчас вучэнняў / t.me/modmilby/
Віцебскія дэсантнікі адпрацоўвалі "баявыя дзеянні ў гарадскіх умовах". Вучэнні прайшлі на палігоне Лосвіда.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, у іх удзельнічалі парашутна-дэсантныя роты 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Падчас знішчэння ўмоўнага праціўніка яны актыўна выкарыстоўвалі беспілотнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.