Віцебскія казакі ўпершыню правялі атаманскую ёлку

Сёння ў Віцебску ўпершыню правялі незвычайны навагодні ранішнік. 70 хлопчыкаў і дзяўчынак, дзеці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, былі запрошаны на атаманскую ёлку.
Як распавёў гарадскі казачы атаман Васіль Раманенка, ідэя правесці ёлку для дзяцей міліцыянтаў узнікла ў яго пасля таго, як віцебскія казакі пачалі супрацоўнічаць з міліцыяй.

Казакі заўважылі, што таты-міліцыянты амаль не маюць магчымасці правесці час са сваёй сям'ёй, і пашкадавалі міліцэйскіх дзетак. Ранішнік з падарункамі атаман наладзіў за ўласны кошт, выдаткаваўшы на яго больш як два мільёны рублёў.

Акрамя традыцыйнай навагодняй казкі і карагодаў, дзеці супрацоўнікаў праваахоўных органаў удзельнічалі ў інтэлектуальным конкурсе — хто лепш ведае гісторыю беларускага казацтва.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі