Віцебскія мытнікі не пусцілі ў Расію рыбныя кансервы без сертыфікатаў
Па факце спробы нелегальнага правозу прадуктаў праз мяжу праводзіцца праверка.
Віцебскія мытнікі перадухілілі спробу правезці ў Расію рыбныя кансервы, на якія не было ветэрынарнага сертыфікату. Супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзелу на выездзе з Беларусі спынілі грузавік MAN. У ім знайшлі 4 тоны рыбных кансерваў без патрэбных дакументаў.
Тавар, папярэдні кошт якога ацэньваецца ў 93 мільёны рублёў, канфіскаваны, паведамляе БЕЛТА.