ВІЧ-інфіцыраванай прастытутцы далі год за тое, што яна… "спалохала кліента"
У Светлагорску за год знойдзена ўдвая больш ВІЧ-інфіцыраваных. Улады гавораць, што гэта не наступства эпідэміі, а, магчыма, проста вынік больш дасканалага абследавання жыхароў З пачатку года ў “горадзе наркаманаў” выяўлена 25 новых носьбітаў ВІЧ-інфекцыі (па краіне 72). Аднак толькі адзін з іх заразіўся інфіцыраваным шпрыцом. Усе астатнія – полавым шляхам, кажа інфекцыяніст Светлагорскай бальніцы Дзмітрый Падута:
“Калі браць сярэдні ўзрост, то гэта дзесьці 34-35 год. З кожным годам гэта ўсё маладзейшыя людзі. Больш дарослая катэгорыя паступова знікае. Толькі адзін чалавек заразіўся шляхам унутрывеннага ўвядзення наркатычных сурагатаў. Усе астатнія – полавым шляхам”.
Еўрарадыё вырашыла даведацца прычыны небяспечнай сэксуальнай рэвалюцыі у пакутным горадзе. Аднак, па словах эксперта, нельга сцвярджаць, што інфіцыраваных стала нашмат больш. Магчыма, гэта проста вынік больш дасканалага абследавання.
Дзмітрый Падута: “Крыху падцягнулі тыя "хвасты", які ў нас віселі ў плане абследавання. Мы дастаткова добра і актыўна тэстуем насельніцтва. Дый людзі чамусьці тыя навыкі па бяспечным сэксуальным жыцці, пра якія яны ведаюць, на практыцы прымяняць не хочуць”.
Па словах суддзі Уладзіміра Сцяпанава, ёсць толькі адзін выпадак, калі хворая на ВІЧ дзяўчына ведала пра сваю хваробу і займалася… прастытуцыяй. Дарэчы, яна “працавала” на дарозе пры ўездзе ў Светлагорск:
“Нашая жанчына, жыхарка Светлагорску, ВІЧ-інфіцыраваная з пачатку 2000-х гадоў, па-мойму. Але яна асабліва не жадала лячыцца ад усяго гэтага. І займалася ў нас у горадзе прастытуцыяй”.
Цікава, што ў судзе нават не чакалі вынікаў абследавання ахвяры прастытуткі. Жанчыну асудзілі за тое, што яна проста паставіла чалавека ў небяспечныя ўмовы. Ці захварэла на ВІЧ "ахвяра", пакуль не вядома. Калі б вынік тэсту паказаў, што мужчына заразіўся, прастытутку можна было б судзіць за распаўсюджанне хваробы. Сёння жанчына, якую, дарэчы, пазбавілі і бацькоўскіх правоў, знаходзіцца за кратамі.
Уладзімір Сцяпанаў: “Яе мы пазбавілі свабоды на адзін год. Акрамя таго, летась у яе ўжо было пакаранне ў выглядзе штрафу за нейкі крадзеж. І яна ні рубля не заплаціла. Таму суд вырашыў пакараць яе больш строга”.
У Светлагорску, дзе небяспека захварэць на СНІД большая, чым дзе яшчэ ў Беларусі, і правілы абследавання на ВІЧ-інфекцыю больш строгія. Інфекцыяніст Дзмітрый Падута расказаў Еўрарадыё, што акрамя дабравольнага ананімнага абследавання існуе і абавязковае:
“Пры наяўнасці нейкай хваробы, якая можа навесці на думкі, што ў чалавека ВІЧ, - да прыкладу, сухоты. Людзі абследуюцца пры наяўнасці інфекцый, якія перадаюцца полавым шляхам. У нашым рэгіёне абследуюцца ўсе без выняткаў цяжарныя. Абследуюцца прызыўнікі, донары, а таксама людзі, пакараныя пазбаўленнем волі”.
Дзмітрый Падута лічыць, што праблема не ў інфармаванні насельніцтва – усе даўно ўсё ведаюць. Быў час, калі ў Светлагорску нават прэзерватывы бясплатна раздавалі. Таму, каб паменшыць колькасць інфіцыраваных, патрэбныя іншыя метады:
“Трэба перагледзець тактыку запалохвання насельніцтва. Трэба паказаць, што з іншага боку, калі ты захварэеш, не ўсё так страшна і безнадзейна. Таксама варта арыентавацца не толькі на моладзь, а выходзіць на больш дарослыя калектывы, на прадпрыемствы. То бок, на тых людзей, якія больш актыўныя ў сэксуальным плане”.
У мінулым годзе у Светлагорску было зафіксавана 190 ВІЧ-інфіцыраваных. Дагэтуль кожны год выяўлялі не болей за 100 выпадкаў ВІЧ.
Фота — photo.bymedia.net