Віцябляне заступіліся за бяздомных жывёлаў
У Віцебску 21 сакавіка адбылася акцыя ў абарону бяздомных жывёлаў. Яе арганізавалі неабыякавыя да гэтай праблемы школьнікі і студэнты. Маладыя людзі ішлі ад гарадскога заапарка па вуліцы Леніна і раздавалі мінакам улёткі з заклікам быць гуманнымі і не кідаць хатніх жывёлаў. Амаль усе мінакі рэагавалі на юных валанцёраў добразычліва і з цікавасцю чыталі ўлёткі.
Як распавялі ўдзельнікі акцыі, у кожнага з іх ёсць хатні ўлюбёнец. Пераважна гэта падабраныя на вуліцы бадзяжныя жывёлы.
"Народныя навіны Віцебска"
Як распавялі ўдзельнікі акцыі, у кожнага з іх ёсць хатні ўлюбёнец. Пераважна гэта падабраныя на вуліцы бадзяжныя жывёлы.
"Народныя навіны Віцебска"