Відэа моманту крушэння цягніка ў Іспаніі (відэа)
Катастрофа трапіла ў аб'ектыў камеры відэаназірання.
Нагадаем, што пасажырскі цягнік сышоў з рэек недалёка ад чыгуначнай станцыі горада Сант'яга-дэ-Кампастэла. Перакуліліся ўсе 13 вагонаў, перадапошні быў разбураны цалкам.
Агулам у цягніку былі 218 пасажыраў, не лічачы машыністаў і абслуговы персанал. Загінула больш за 70 чалавек. Дакладная лічба ахвяр дагэтуль невядомая - разбор завалаў працягваецца.
Па словах прадстаўніка іспанскага суда, некаторыя вагоны цягніка дагэтуль не абследаваныя.
Папярэдняй прычынай катастрофы называюць вялікую хуткасць, набраную цягніком. Паводле неафіцыйных звестак, замест 80 км/гадз. цягнік набраў хуткасць у 220 км/гадз.
Фота ЕРА.