Відэа: тэрарыст-смяротнік на машыне падрывае танк

Відэа: тэрарыст-смяротнік на машыне падрывае танк

У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім тэрарыст-смяротнік за рулём аўто, нашпігаванага выбухоўкай, атакуе танк іракскай арміі. Здарэнне адбылося ў раёне горада Масул. Ролік апублікаваны 17 кастрычніка на рэсурсе LiveLeak.

Горад, які стаў самаабвешчанай іракскай сталіцай тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава", ужо некалькі дзён знаходзіцца пад ціскам урадавых сіл. Што праўда, наземная частка аперацыі пачалася толькі сёння. Але ёй папярэднічалі артылерыйскія і паветраныя ўдары, якія ЗША і міжнародная кааліцыя пачалі ўвечары 15 кастрычніка. Баявікі ІД палілі шыны, каб ўскладніць бачнасць баявым самалётам. Акрамя таго, тэрарысты вырылі вакол горада канавы, запоўнілі іх нафтай і падпалілі, піша Lenta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі