Віктар Гарбачоў: Страйк ахапіў каля 60% беларускіх прадпрымальнікаў

60% беларускіх прадпрымальнікаў узялі ўдзел у страйку. У Мінску не працаваў рынак “Ждановічы”, таксама не працавалі рынкі ў Слуцку, Барысаве, Пінску, Салігорску, Магілёве, Жодзіне, Рэчыцы, Бабруйску і іншых гарадах. Лідэр прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў адзначае, што акцыяй пратэсту былі ахопленыя гарады ва ўсіх абласцях.

“Людзі выходзілі на рынкі, збіраліся, абмяркоўвалі сітуацыю, недзе спрабавалі перадаць петыцыю ў гарвыканкамы, недзе выходзілі і адкрываліся, але не працавалі. У прынцыпе падтрымка вельмі вялікая. З’явіліся новыя гарады, дзе раней ніколі не было забастовак, і не праяўлялася актыўнасць. Напрыклад, Жодзіна. Ніколі там ніхто не спыняўся, а сёння — 90% не выйшлі на працу”.

Акцыя пратэсту была скіраваная супраць указу кіраўніка дзяржавы, згодна з якім з 1 студзеня прадпрымальнікаў пазбаўляюць льготнага рэжыму ўвозу тавараў з Расіі. У выніку ІП давядзецца перарэгістроўвацца ў ПУП.

Між тым, Міністэрства эканомікі Беларусі прапанавала працягнуць для індывідуальных прадпрымальнікаў льготны рэжым увозу тавараў з Расіі яшчэ на адзін год. Як паведаміла БЕЛТА, магчыма, з'явіцца новы прэзідэнцкі ўказ, які памяняе 2009-ы на 2010 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі