Віктар Гарбачоў: Такога суда я не чакаў
Віктар Гарбачоў, лідэр прадпрымальніцкага руху, апраўданы барысаўскім судом. Нагадаем, ён быў сёння затрыманы на мясцовым вакзале пасля таго, як
невядомы правакатар спрабаваў учыніць з ім бойку. Гарбачова спрабавалі
абвінаваціць у нецэнзурнай лаянцы, але нават сведка-міліцыянт не стаў
хлусіць і сказаў, што нічога такога не чуў.
З боку абароны было шмат сведкаў, прыйшлі падтрымаць Гарбачова барысаўскія актывісты. Першы суддзя, які калісьці вучыўся разам з Віктарам Гарбачовым у БДУ, узяў самаадвод, а другі ў выніку справу зачыніў “за адсутнасцю складу злачынства”.
Вось як ацаніў здарэнне ў інтэрв’ю Еўрарадыё Віктар Гарбачоў:
“Зразумела, што гэта - спроба перад 10 студзеня “закрыць”, ізаляваць ці напалохаць і намякнуць усім прадпрымальнікам: глядзіце, так будзе з кожным”.
Гарбачоў кажа, што не чакаў закрыцця справы і ўжо рыхтаваўся да чарговай “адседкі”. Як вядома, 10 студзеня прадпрымальнікі ладзяць у Мінску несанкцыянаваны мітынг і яго, як аднаго з арганізатараў, маглі “ізаляваць”.