Віктар Івашкевіч: Ва ўладзе змагаюцца прарасійскія і праеўрапейскія сілы

Палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў прыняла 26 верасня тры дакументы: заяву ў сувязі з затрыманнем старшыні аргкамітэта “Еўрапейскага марша” Віктара Івашкевіча і старшыні аргкамітэта “Сацыяльнага марша” Валерыя Ухналёва, заклік да ўладаў скарыстацца будучай амністыяй, каб вызваліць палітвязняў, а таксама вітанне ініцыятывы чатырох прызідэнтаў (Польшчы, Венгрыі, Славакіі і Чэхіі), каб для беларусаў былі бясплатныя візы. Пра гэта “Еўрарадыё” паведаміў Віктар Івашкевіч. Ён назваў свой арышт 25 верасня “правакацыйным” і заявіў, што ва ўладзе працягваецца барацьба праеўрапейскіх і прарасійскіх сілаў.

“Еўрарадыё” пацікавілася ў Івашкевіча, на падставе чаго ён зрабіў такую выснову, і вось што ён адказаў:

“На падставе таго, што ўвечары мяне арыштоўваюць, а ўдзень адпускаюць. Так сябе не можа паводзіць нейкая сіла, арганізацыя, персона, якая мае нейкі ясны план у галаве”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі