Віктар Лукашэнка і старшыня КДБ паназіраюць за незалежнай камісіяй (відэа)

Старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар і старшыня КДБ Валерый Вакульчык будуць курыраваць камісію, якая мусіць ацаніць перспектывы беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў продажы калійных угнаенняў. Пра гэта ў панядзелак заявіў кіраўнік Беларусі. Паводле яго слоў, гэты крок наспеў, неабходна ўзмацніць адзіны канал гандлю калійнымі ўгнаеннямі.


Камісія Румаса "прапрацуе ўсе праблемныя пытанні" і ўнясе свае прапановы Аляксандру Лукашэнку. Віктар Лукашэнка і Валерый Вакульчык не будуць умешвацца ў яе працу, іх задача — забяспечыць "аб'ектыўнасць і незалежнасць" працы камісіі, інфармуе БЕЛТА.


Нагадаем, што Беларуская калійная кампанія трымае пад сваім кантролем больш за 40% сусветнага рынку калійных угнаенняў.


На здымку: Віктар Лукашэнка (крайні злева), Сяргей Румас (трэці злева).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі