Віктар Медвядчук прапаноўвае абмяняць яго на абаронцаў і жыхароў Марыупаля
Затрыманы прарасійскі палітык Віктар Медвядчук прапаноўвае выдаць яго ў Расію ў абмен на абаронцаў і жыхароў акружанага Марыупаля. З такой прапановай ён звярнуўся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Ён падкрэсліў, што людзі ў Марыупалі не маюць бяспечнага выхаду праз гуманітарныя калідоры.
Як адзначаюць у прэс-службе СБУ, у заблакаваным украінскім горадзе, па розных ацэнках, застаюцца каля 120 тысяч мірных жыхароў. Сам Марыупаль працягваюць абараняць байцы палка "Азоў" і 36-й брыгады марской пяхоты.
Медведчука, які лічыцца кумам Пуціна і з'яўляецца самым вядомым прарасійскім палітыкам Украіны, падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. З траўня 2021-га ён быў пад хатнім арыштам, але ў лютым 2022-га знік. 12 красавіка СБУ паведаміла, што збеглага палітыка злавілі пры спробе выехаць з тэрыторыі Кіеўскай вобласці.
Уладзімір Зяленскі прапаноўваў абмяняць Медведчука на палонных украінцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.