Віктар Смольскі сыграе ў Мінску кампазіцыі Rage

29 жніўня ў Мінску выступіць гітарыст-віртуоз Віктар Смольскі. Удзельнік знакамітага нямецкага метал-гурта Rage сыграе ў сталічным клубе Coyote разам з камандай Attraction.


У межах канцэрта прагучаць лепшыя творы Rage, сольныя кампазіцыі Віктара. Апроч таго музыка правядзе некалькі майстар-класаў у рок-школе Discovery.


Віктар Смольскі нарадзіўся ў Мінску ў сям'і кампазітара Змітра Смольскага. Сваю музычную кар'еру пачаў ў "Песнярах" у 1983 годзе. Пасля гэтага засвяціўся ў гурце "Інспектар". У 1993 годзе музыка з'ехаў у Германію, дзе стаў гітарыстам Rage, з якім аб'ехаў увесь свет.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі