Віктар Януковіч набліжаецца да Юліі Цімашэнкі

Пасля падлічэння 65,17% галасоў нядзельных парламенцкіх выбараў ва Украіне зменшылася перавага блоку Юліі Цімашэнкі на карысць Партыі рэгіёнаў прэм’ера Януковіча.  Па звестках Interfax-Ukraina, блок Цімашэнкі падтрымала 32,79% выбарцаў, на другім месцы Партыя рэгіёнаў - 31,42%. Блок “Наша Украіна – Народная Самаабарона”, які падтрымлівае прэзідэнта Віктара Юшчанку, мае 15,41%.

Удзел у нядзельных выбарах узялі 62% украінцаў. Канчатковыя вынікі, паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, маюць быць вядомыя ў панядзелак увечары.

Папярэднія парламенцкія выбары ва Украіне адбыліся 26 сакавіка 2006 года, выйграла тады Партыя рэгіёнаў, якая здабыла 32% галасоў выбарцаў. Прэзідэнт Юшчанка распусціў парламент у красавіку з-за абвінавачванняў у карупцыі кааліцыі прэм’ера Януковіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі