Віктар Януковіч пра асацыяцыю з ЕС: Нас нагінаюць, але мы не паддамося

"Мяне вінавацяць, што я штосьці раблю не так... Скажыце, калі ласка, што гэта за дамова, калі нас бяруць і нагінаюць? Я, напрыклад, лічу, што мы не павінны паддавацца, мы павінны абараняць свае інтарэсы. Гэта мая пазіцыя", — перадае liga.net словы ўкраінскага лідара.



Кажучы пра адносіны з ЕС, Януковіч адзначыў, што "не ведае, чым усё скончыцца". "Гаворка ідзе пра ўмовы, у якіх мы апынемся пасля падпісання гэтай дамовы, і калі гэта нас задавальняе — я за гэта, я гэтага вельмі хачу. Калі не задавальняе — я абавязаны рабіць усё, каб мы абаранілі нашы ўласныя інтарэсы", — заявіў украінскі лідар.



У той жа час ён паведаміў пра дамовы з Расіяй, якія трэба абнавіць і ў якіх мусяць быць адлюстраваныя інтарэсы Кіева. Па словах Януковіча, Украіне з Расіяй трэба дамова пра стратэгічнае партнёрства.



Фота — Тelegraf-EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі