Віктар Януковіч прапанаваў Юліі Цімашэнка рыхтавацца да адстаўкі
Кандыдат у прэзідэнты Ўкраіны, лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч прызнаў у прамым эфіры тэлеканала "Інтэр", што яго палітычны апанент Юлія Цімашэнка аказалася моцным супернікам, а таму павінна годна прызнаць паражэнне на выбарах прэзідэнта краіны. Таксама Януковіч заявіў, што Цімашэнка атрымае прапанову пайсці ў адстаўку з пасады прэм'ер-міністра пасля фармавання ў Вярхоўнай Радзе новай кааліцыі, інфармуе УНІАН.