Віктар Юшчанка распарадзіўся адсвяткаваць угодкі УПА
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка даў распараджэнне адсвяткаваць угодкі стварэння Украінскай Паўстанчай Арміі (УПА). Пра гэта паведамляе прэс-служба Юшчанкі. Прэзідэнт даручыў Савету міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым,
абласным, Кіеўскай і Севастопальскай гарадскім дзяржадміністрацыям
распрацаваць пры ўдзеле грамадскасці мерапрыемствы святкавання 14
кастрычніка 2007 года 65-й гадавіны стварэння УПА.
Таксама Віктар Юшчанка распарадзіўся прыняць захады па паляпшэнню сацыяльна-бытавога і медычнага абслугоўвання былых удзельнікаў УПА.
Нагадаем, першы аддзел Украінскай Паўстанчай Арміі быў створаны Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў (бандэраўскім яе крылом) на Палессі ў 1942 годзе. УПА ваявала супраць нямецкіх акупантаў, а пасля – супраць савецкіх аж да пачатку 1950-х гадоў.
У верасні сёлета ў Кіеве на 95-м годзе жыцця памёр апошні камандзір УПА генерал Васіль Кук. Цікава, што першыя аддзелы УПА на Палессі яшчэ вясной 1942 года стварыў украінскі дзеяч атаман Бульба-Баравец, аднак да канца 1943-га яны былі падначаленыя бандэраўцамі.