Віктара Карняенку знялі з выбараў у мясцовыя саветы
Каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” балатаваўся ў Мінскі абласны савет дэпутатаў.
Рашэнне пра яго адхіленне ад выбараў было прынятае 21 сакавіка ў сувязі з тым, што агітацыйныя матэрыялы Карняенкі былі выдадзеныя нібыта з парушэннем заканадаўства. Кандыдат хацеў выдаць свае агітацыйныя ўлёткі самастойна, каб у іх была важная для яго інфармацыя. Напрыклад, што ён быў сябрам Вярхоўнага савету СССР і першым намеснікам старшыні Гомельскага гарадскога савету. У афіцыйную ўлётку такая інфармацыя не трапіла, там палітык і надрукаваў свае матэрыялы сам.
Тыдзень таму яму вынеслі папярэджанне за самастойны выраб улётак, пасля чаго ён не праводзіў агітацыі. Аднак потым за тое ж самае парушэнне Віктара Карняенку ўсё ж знялі з выбараў.
Палітык мае абскардзіць рашэнне акруговай выбарчай камісіі, каб прыцягнуць як мага большую ўвагу да ўмоваў, у якіх у Беларусі праходзяць выбары, інфармуе БелаПАН.