Вікторыя Азаранка апусцілася на 15-ы радок рэйтынгу WTA
У новым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), апублікаваным 7 чэрвеня, найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апусцілася з 11-га на 15-ы радок. Пра гэта паведамляюць "Беларускія навіны". Пагаршэнне рэйтынгу тлумачыцца няўдалым выступам Азаранкі на Адкрытым чэмпіянаце Францыі, дзе беларуска прайграла ўжо ў першым крузе.
Адну пазіцыю ў рэйтынгу страціла і Вольга Гаварцова: яна апусцілася з 38-га на 39-ы радок.
Адну пазіцыю ў рэйтынгу страціла і Вольга Гаварцова: яна апусцілася з 38-га на 39-ы радок.