Вікторыя Азаранка атрымала траўму на тэнісным турніры ў Пекіне

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка завяршыла выступ на турніры ў Пекіне, прызавы фонд якога складае 3 мільёны 337 тысяч долараў ЗША. У паядынку другога тура беларуска адмовілася ад барацьбы з прадстаўніцай Швейцарыі Цімеа Башынскі, адзначае "Спорт Беларусь". Першы сэт Вікторыя выйграла – 6:4. А ў другім пры ліку 2:3 Азаранка прыняла рашэнне не працягваць матч, спаслаўшыся на расцяжэнне цягліцы левага сцягна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі