Вікторыя Азаранка - чэмпіёнка змяшанага разраду "Ралан Гарос"

Як паведамляе "Прессбол", Вікторыя Азаранка (10-е месца ў парным рэйтынгу) і Боб Браян (1) сталі пераможцамі адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў змяшаным разрадзе. У вырашальным паядынку беларуска і амерыканец (3-і дуэт турніру) абгулялі першых сеяных славенку Катарыну Сработнік і серба Нянада Зімонжыча - 6:2, 7:6 (7:4). Для беларускі гэта ўжо другі тытул "Вялікага шлема" у міксце - у 2007 годзе Азаранка і Максім Мірны выйгралі "US Open".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі