Вікторыя Азаранка пакідае Ўімблдон

У трэцім крузе Адкрытага чэмпіяната Англіі па тэнісе Вікторыя Азаранка, пасеяная пад 14-м нумарам, саступіла чэшскай тэнісістцы Петры Квітавай.Сустрэча Азаранка — Квітава скончылася з лікам 5:7, 0:6.
У першым сэце беларуска зрабіла ранні брэйк, дзякуючы чаму павяла 5:2. Але чэшка здолела пераламіць ход гульні і выйграла 11 геймаў запар. У чацвертым крузе на травяных кортах Уімблдона яна пазмагаецца ці з датчанкай Каралінай Вазняцкі, ці з Настассей Паўлючэнкавай з Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі