Вікторыя Азаранка перамагла Марыю Шарапаву ў фінале турніра ў Стэнфардзе

Беларуская тэнісістка здолела спыніць сёлетні спад у сваёй гульні, падчас якога яна апусцілася ў сусветным рэйтынгу аж на 18-ы радок. Дзякуючы перамозе на турніры ў ЗША, Азаранка зарабіла 100 тысяч долараў.
Беларуска Вікторыя Азаранка (18-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйграла тэнісны турнір у Стэнфардзе (ЗША) з прызавым фондам 700 тысяч долараў. У фінале яна перамагла расійскую тэнісістку Марыю Шарапаву (15-е месца) — 6:4, 6:1. Цяпер лік асабістых сустрэч Азаранкі і Шарапавай стаў нічыйны — 2:2.

Нагадаем, што менавіта Шарапава ў 1/8 фінала выбіла са спаборніцтваў беларуску Вольгу Гаварцову.

На шляху да перамогі Вікторыя абыграла японку Марыту Аюмі (90-е месца ў рэйтынгу) — 6:0, 6:2, амерыканку Мелані Оўдзін (44-е месца) — 6:3, 6:1, францужанку Марыён Бартолі (14-е месца ў рэйтынгу) — 3:6, 6:3, 6:3, аўстралійку Саманту Стосур (5-е месца) — 6:2, 6:3.

Для Азаранкі тытул у Стэнфардзе стаў чацвёртым у кар'еры і першым у 2010 годзе, нагадвае РИА "Новости". Беларуска зарабіла 107 тысяч долараў.



Фота — sonyericssonwtatour.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі