Вікторыя Азаранка перамогай завяршыла выступленне на выніковым турніры WTA

Вікторыя Азаранка завяршыла сваё выступленне ў адзіночным разрадзе на выніковым турніры WTA ў Досе. У пятніцу яна перамагла Елену Янкавіч з Сербіі — 6:4, 6:1. Нагадаем, раней беларуска прайграла расіянцы Веры Званаровай (6:7, 4:6) і бельгійцы Кім Кляйстэрс (4:6, 7:5, 1:6), таму паядынак з Янкавіч ужо не меў турнірнай інтрыгі. На жаль, у паўфінал Азаранка не прабілася.

У паўфінале турніра згуляюць Саманта Стосур (Аўстралія) — Кім Кляйстэрс (Бельгія), Каралін Вазняцкі (Данія) — Вера Званарова (Расія).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі