Вікторыя Азаранка прайграла на старце буйнога тэніснага турніру ў Францыі
Вікторыя Азаранка выбыла з барацьбы ў першым крузе тэніснага турніру "Газ дэ Франс" у Парыжы. 4 лютага беларуская спартсменка прайграла прадстаўніцы Грэцыі Елені Данііліду — 6:2, 2:6, 5:7.
Раней дзве прадстаўніцы Беларусі не змаглі пераадолець кваліфікацыйны этап гэтых спаборніцтваў. Кацярына Дзегалевіч саступіла на старце Цімя Бачынскай са Швейцарыі. Таццяна Пучак у матчы другога круга з украінкай Юльянай Федак выйграла першы сэт 7:5, але адмовілася ад далейшай барацьбы з-за траўмы.
БелаПАН