Вікторыя Азаранка ўвайшла ў трыццатку наймацнейшых тэнісістак свету
18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўвайшла ў трыццатку наймацнейшых тэнісістак планеты.
У апублікаваным 15 кастрычніка новым рэйтынг-лісце Жаночай тэніснай асацыяцыі беларуска паднялася на 5 пазіцый і займае цяпер 27-е месца.
Гэта адбылося, дзякуючы паспяховаму выступу на Кубку Крамля ў Маскве, дзе Азаранка дайшла да чвэрцьфіналу, перайграўшы чацвёртую ракетку планеты расіянку Марыю Шарапаву. Вольга Гаварцова і Таццяна Пучак таксама падняліся ў рэйтынгу. Цяпер яны займаюць 50 і 94 месцы адпаведна.
БелаПАН