Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фінала на турніры ў Рыме

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фінала на турніры Сусветнай тэніснай асацыяцыі ў Рыме.  У матчы другога круга Азаранка выйграла ў румынкі Монікі Нікулеску з лікам 6:3, 6:2. У наступным туры беларуска сустрэнецца з балгаркай Цвятанай Піронкавай, якая сенсацыйна абыграла трэцюю ракетку свету Ану Іванавіч з Сербіі.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі