Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду "Ралан Гарос"

У парным разрадзе адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе на кортах "Ралан Гарос" Вікторыя Азаранка і Шахар Пеер выйшлі ў чвэрцьфінал, паведамляе БелаПАН.
1 чэрвеня ў трэцім крузе "пасеяны" пад шостым нумарам беларуска-ізраільскі дуэт перамог кітаянак Шуай Пэн і Цяньцянь Сунь — 5:7, 7:6 (7:3), 6:2.

У другім раундзе жаночага парнага разраду Таццяна Пучак і расіянка Анастасія Радзівонава прайгралі аўстралійцы Кейсі Дзелаква і італьянцы Франчэска Ск'явоне — 3:6, 7:6 (7:4), 1:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі