Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Партугаліі

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка працягвае паспяховы выступ на буйным турніры ў партугальскім Эштарыле. Сёння ў паядынку за выхад у паўфінал яна сустракалася з прадстаўніцай Аргентыны Гізелай Дулко.
Наша суайчынніца апынулася мацней, упэўнена атрымаўшы перамогу ў двух сэтах - 6:1, 6:2. У паўфінальнай сустрэчы суперніцай Вікторыі будзе чэшка Люсі Сафарава, якая ў чвэрцьфінале перайграла іспанку Дамінгес-Ліна - 7:5, 6:3.

Дарэчы, Сафарава ў першым раўндзе турніру выбіла з барацьбы беларускую тэнісістку Анастасію Якімаву. Нагадаем, што завяршылі выступы на грунтавых кортах Эштарыла Максім Мірны і Уладзімір Валчкоў. Апошні дзень спаборніцтваў у нядзелю, 6 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі